Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Правила пользования УК “Областная библиотека им. М. Горького”


І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.
1.1. Правілы карыстання УК “Абласная бібліятэка імя М.Горкага” (далей Правілы і Бібліятэка) распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 119, 2/1434), “Типовыми правилами пользования библиотеками в Республике Беларусь” (5.08.2008 № 28), Статутам установы культуры “Абласная бібліятэка імя М.Горкага” і іншымі дзеючымі нарматыўнымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы і рэгламентуюць парадак запісу, правы, абавязкі карыстальнікаў і адказнасць бакоў.
1.2. Бібліятэка знаходзіцца ў падпарадкаванні ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
1.3.  Фонд і маёмасць Бібліятэкі з’яўляюцца дзяржаўнай абласной камунальнай  уласнасцю, часткай агульнанацыянальнага набытку і ахоўваюцца дзяржавай.
1.4. Бібліятэка ажыццяўляе функцыі фарміравання, захавання, прадастаўлення сваіх фондаў і  паслуг усім грамадзянам, незалежна ад полу, нацыянальнасці, сацыяльнага становішча, адносін да рэлігіі.
1.5. Бібліятэка з’яўляецца галоўнай універсальнай публічнай і навуковай бібліятэкай вобласці, задавальняе ўсебаковыя інфармацыйныя патрэбнасці насельніцтва вобласці на аснове ўніверсальнага фонду, збірае найбольш поўную калекцыю краязнаўчых дакументаў, выконвае метадычныя функцыі і функцыі цэнтра МБА для бібліятэк свайго рэгіёна, прадастаўляе дакументы ў часовае карыстанне фізічным і юрыдычным асобам.
1.6. У сваёй дзейнасці Бібліятэка кіруецца прынцыпамі гуманізму, палітычнага і ідэалагічнага плюралізму.
1.7. Бібліятэка забяспечвае:
- права вольнага і поўнага доступу да інфармацыі;
- бібліятэчнае, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў і абанентаў (устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і інш.) у чытальных залах, праз міжбібліятэчны абанемент, шляхам электроннай дастаўкі дакументаў).
1.8. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.
1.9. Асобныя (сервісныя) віды паслуг, якія Бібліятэка аказвае насельніцтву,  з’яўляюцца  платнымі.
1.10. Адрас web-старонкі Бібліятэкі – http://brl.by.

ІІ. ПАРАДАК ЗАПІСУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У БІБЛІЯТЭКУ.
2.1. Дакументам, які дае права карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі Бібліятэкі, з’яўляецца чытацкі білет з фотаздымкам.
2.2. Рэгістрацыйныя формы (чытацкі білет, фармуляр чытача) афармляюцца ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме работнікам Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.
2.3. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) здзяйсняецца ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.
2.4. Пры запісу ў Бібліятэку карыстальніку неабходна прад’явіць пашпарт альбо дакумент, які яго замяняе (від на жыхарства, даведку аб часовай рэгістрацыі, ваенны білет з прыпісным пасведчаннем для ваеннаслужачых), а для непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў – дакументы, якія пацвярджаюць асобу іх бацькоў або апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў.
Карыстальнікі, якія не маюць пры сабе дакументаў, запісваюцца ў Бібліятэку, атрымліваюць чытацкі білет, але могуць карыстацца дакументнымі фондамі і крыніцамі інфармацыі толькі ў сценах Бібліятэкі.
2.5. Грамадзяне, якія зарэгістраваны ў г.Брэсце, маюць права карыстацца ўсімі аддзеламі абслугоўвання чытачоў.
2.6. Грамадзяне, якія не зарэгістраваны ў г.Брэсце, маюць права карыстацца толькі чытальнымі заламі Бібліятэкі і камерцыйным фондам аддзела абанемента і МБА.
2.7. Пры запісу ў Бібліятэку грамадзянін павінен паведаміць неабходныя для рэгістрацыі звесткі і пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання Бібліятэкай сваім подпісам на чытацкім білеце. Рабіць адзнакі ў чытацкім білеце мае права толькі супрацоўнік аддзела рэгістрацыі чытачоў і кантролю.
2.8. Пры перарэгістрацыі адзін раз у год чытач абавязкова прадастаўляе чытацкі білет з фотаздымкам і пашпарт для ўдакладнення анкетных даных.
2.9. Карыстальнік атрымлівае чытацкі білет, які  павінен прад’яўляць пры кожным наведванні аддзелаў Бібліятэкі.
2.10. У выпадку страты чытацкага білета чытачу платна выдаецца дублікат. У выпадку перадачы свайго чытацкага білета іншай асобе або падробкі білета чытач пазбаўляецца права карыстання Бібліятэкай на 1 (адзiн) год.
2.11. Кантрольныя лісткі разавага наведвання выдаюцца за пэўную плату толькі ў выпадку, калі наведвальнік з’яўляецца чытачом, але не мае пры сабе чытацкага білета. Кантрольныя лісткі разавага наведвання без аплаты атрымліваюць пенсіянеры, інваліды I і II груп, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія да іх прыраўнялі, іншыя грамадзяне, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, а таксама наведвальнікi Бібліятэкі, якія прыйшлі на экскурсію альбо масавае мерапрыемства.
2.12. Навучэнцы 1-9-х класаў абслугоўваюцца ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва (вул. Куйбышева, 32).
2.13. Наведвальнікі Інтэрнет-класа павінны запоўніць лісткі наведвання ў класе.
2.14. Запіс у Бібліятэку, выдача лісткоў наведвання, бібліятэчных дакументаў і аказанне платных паслуг спыняюцца за 20 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
2.15. Пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку альбо пашкоджанні чытацкага білета неабходна прайсці перарэгістрацыю і замяніць чытацкі білет.  Чытачоў, якія не прайшлі  перарэгістрацыю, Бібліятэка не абслугоўвае.
2.16.  Удакладніць тэрмін дзеяння чытацкага білета і парадак запісу ў Бібліятэку можна па тэлефоне: 20-21-46 альбо пры непасрэдным наведванні Бібліятэкі.


III. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.
3.1. Бібліятэка знаходзіцца ў 3-х будынках:
асноўны будынак – бул. Касманаўтаў, 48;
адзел абслугоўвання школьнікаў - вул. Куйбышава, 32;
інфармацыйны сектар абслугоўвання работнікаў дзяржапарата – вул. Камуністычная, 1.
3.2. Абслугоўванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным для кожнага будынка рэжымам работы і Правіламі карыстання ўстановай культуры “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”, зацверджанымі дырэктарам Бібліятэкі і узгодненымі з начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
* Аддзел абслугоўвання школьнікаў працуе на падставе “Правілаў карыстання  аддзелам абслугоўвання школьнікаў”, зацверджаных загадчыкам аддзела і ўзгодненых з дырэктарам УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”.
* Інфармацыйны сектар абслугоўвання работнікаў дзяржапарата  працуе на падставе Правілаў карыстання  УК “Абласная бібліятэка імя  М.Горкага”.
3.3. Бібліятэка (асноўны будынак) абслугоўвае карыстальнікаў у наступным рэжыме:

*штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
панядзелак – нядзеля з 11.00 да 20.00;
выхадны дзень – пятніца;

*у летні час (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
панядзелак – нядзеля з 10.00 да 19.00;
выхадны дзень – субота.

санітарны дзень – апошняя серада месяца.

Аддзел абслугоўвання школьнікаў:

штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
панядзелак – нядзеля з 10.00 да 19.00;
выхадны дзень – субота;
санітарны дзень – апошняя серада месяца.

*у летні час (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
панядзелак –пятніца з 10.00 да 19.00;
выхадныя дні – субота, нядзеля.

Інфармацыйны сектар абслугоўвання работнікаў дзяржапарата:

штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
панядзелак –пятніца з 8.30 да 17.30;
перапынак на абед з 12.00 да 13.00;
выхадныя дні – субота, нядзеля;
санітарны дзень – апошняя серада месяца.


ІV. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ.
4.1. Кожны карыстальнік, незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў, адносін да рэлігіі, мае права на бясплатнае бібліятэчнае абслугоўванне.
4.2. Усе карыстальнікі Бібліятэкі маюць права бясплатна атрымліваць:
4.2.1 поўную інфармацыю аб саставе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;
4.2.2 свабодны доступ да прававой інфармацыі на розных відах носьбітаў (электронных, папяровых);
4.2.3 доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай;
4.2.4  кансультацыйную дапамогу ў пошуку розных крыніц інфармацыі, у т. л. па самастойнай працы з прававымі базамі;
4.2.5 у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчных фондаў (у мэтах захавання фондаў устанаўліваюцца абмежаванні на карыстанне асабліва каштоўнымі і рэдкімі выданнямі з чытальных залаў і аддзела захоўвання  асноўнага і абменна-рэзервовага фонду);
4.3. Усе карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:
4.3.1 працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмовах яго прад’яўлення ў захаванасці і адсутнасці запытаў з боку  іншых карыстальнікаў на гэты дакумент;
4.3.2 карыстацца ў чытальных залах дакументамі і іх копіямі, якія атрыманы з фондаў іншых бібліятэк па міжбібліятэчнаму абанементу;
4.3.3 выкарыстоўваць у чытальных залах вылічальную тэхніку на аўтаномным забеспячэнні  без гукавых сігналаў;   
4.3.4 карыстацца іншымі відамі паслуг, у т.л. і платнымі (пералік якіх вызначаецца Бібліятэкай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);.
4.3.5 прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Бібліятэкі;
4.3.6 уваходзіць у склад розных саветаў пры Бібліятэцы, выказваць свае думкі і меркаванні аб дзейнасці Бібліятэкі, уносіць прапановы па паляпшэнні работы Бібліятэкі, яе структуры;
4.3.7 абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дзеянні службовых асоб Бібліятэкі, якія ўшчамляюць іх у правах.
4.4. Юрыдычныя асобы абслугоўваюцца на падставе дагаворных  адносін.
4.5. Інваліды I і II груп, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўненыя да іх асобы, іншыя грамадзяне, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, абслугоўваюцца без чаргі.


V. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ.
Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны:
5.1 выконваць:
5.1.1. Правілы карыстання УК “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”;
5.1.2.  Правілы карыстання  аддзелам абслугоўвання школьнікаў УК “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”;
5.1.3.  Правілы карыстання міжбібліятэчным абанементам;
5.2 праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці  з парадкам, устаноўленым Бібліятэкай;
5.3 своечасова  інфармаваць супрацоўнікаў аддзела рэгістрацыі і кантролю (на працягу 30 дзён):
5.3.1 аб змяненні пашпартных даных (прозвішча, месца жыхарства), нумароў тэлефонаў;
5.3.2 аб згубленні або крадзяжы чытацкага білета;
5.4 здаваць у гардэроб верхнюю вопратку;
5.5 пакідаць у гардэробе сумкі, партфелі, пакеты, папкі і іншыя рэчы памерам больш чым 20х20х10 см, музычныя інструменты ў футлярах, парасоны;
5.6 несці адказнасць за ўсе атрыманыя ў карыстанне дакументы;
5.7 захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі і на яе тэрыторыі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
5.8 у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
5.9 ветліва адносіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі.
***У адпаведнасці з Артыкулам “9.3 Оскорбление “Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях” наўмысная знявага годнасці і гонару супрацоўніка Бібліятэкі ў непрыстойнай форме караецца накладаннем штрафу  ў памеры ад 4-х да 20-ці базавых велічынь.
Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:
5.10 перадаваць чытацкі білет іншым асобам і карыстацца чужым чытацкім білетам;
5.11 карыстацца ў Бібліятэцы без дазволу бібліятэкара прынесенымі з сабою друкаванымі матэрыяламі, відэакасетамі, аудыё-, фота-, і відэаапаратурай, кніжнымі сканерамі, мабільнымі тэлефонамі.
*** у выпадку неабходнасці мець для работы ў чытальнай зале Бібліятэкі свае ўласныя кнігі, газеты, часопісы, вучэбна-метадычныя матэрыялы, выяўленчыя дакументы, ноты і інш.  - чытач павінен прад’явіць іх супрацоўніку аддзела регістрацыі чытачоў і кантроля і зрабіць запіс у лістку наведвання.
5.13 прыходзіць у Бібліятэку ў стане, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены;
5.14 наведваць Бібліятэку у нецвярозым стане, пад уздзеяннем  таксічных і  наркатычных сродкаў;
5.15 уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі, акрамя сабакі-павадыра;
5.16 самавольна размяшчаць аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы, а таксама займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэкі;
5.17 парушаць нормы грамадскіх паводзін;
5.18 курыць у памяшканнях Бібліятэкі.


VI. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.
6.1. За пашкоджанне атрыманых дакументаў, а таксама іншай маёмасці Бібліятэкі карыстальнікі нясуць матэрыяльную і юрыдычную адказнасць, прадугледжаную дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.2. Несанкцыянаваны вынас дакументаў, абсталявання і іншых рэчаў, якія належаць Бібліятэцы, расцэньваецца як крадзёж яе маёмасці і караецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.3. За парушэнне гэтых Правілаў  карыстальнікі могуць быць пазбаўлены права карыстання Бібліятэкай на паўгода або назаўжды – у кожным канкрэтным выпадку.
6.4. Карыстальнік, які парушыў Правілы і нанёс шкоду Бібліятэцы, кампенсуе яе наступным чынам:
6.4.1 згубленыя або сапсаваныя дакументы ён павінен замяніць адпаведна такімі ж, або прызнанымі раўнацэннымі (у т.л. і копіямі згубленых дакументаў);
6.4.2 у выпадку крадзяжу кніг, іншай друкаванай прадукцыі альбо дакументаў на электронных носьбітах чытач пазбаўляецца права карыстання Бібліятэкай назаўжды, а звесткі аб гэтым выпадку перадаюцца на месца працы ці вучобы;
6.4.3 у іншых выпадках нанясення шкоды маёмасці ці персаналу Бібліятэкі карыстальнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
6.4.4 за страту дакументаў з фондаў Бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.
6.5. Чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання дакументамі з фондаў Бібліятэкі ва усіх аддзелах абслугоўвання тэрмінам на паўгода ў наступных выпадках:
6.5.1 за парушэнне  Правілаў карыстання Бібліятэкай і камерцыйным фондам абанемента і МБА;
6.5.2 за адмову разлічыцца ў чытальных залах і камерцыйным фондзе пры затрымцы выданняў звыш тэрміну і адказ кампенсаваць страты літаратуры;
6.5.3 вынас літаратуры без дазволу бібліятэкара;
6.5.4 нанясенне шкоды дакументам з фондаў Бібліятэкі;
6.5.5 абразлівыя адносіны да бібліятэкара.
6.6. У выпадку немагчымасці замены дакументаў адміністрацыя Бібліятэкі можа патрабаваць кампенсацыі страт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.7. Карыстальнікі, якія нанеслі ўрон маёмасці Бібліятэкі (камп’ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і інш.), кампенсуюць страту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.8. Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў, наступная іх выдача спыняецца  да поўнага разліку па запазычанасці ва ўсіх аддзелах Бібліятэкі.
6.9. За асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, чытачы нясуць адміністрацыйную, грамадска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.


VII. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ ЧЫТАЧОЎ.
7.1. Правы Бібліятэкі вызначаюцца ў адпаведнасці з арт. ІІ Закона “Аб бібліятэчнай справе у Рэспубліцы Беларусь”, Статутам бібліятэкі.
7.2. Бібліятэка мае права:
7.2.1 самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і функцыямі, якія замацаваны ў Статуце Бібліятэкі, зацверджаным Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам;
7.2.2 зацвярджаць па дамоўленасці з заснавальнікам Правілы карыстання бібліятэкай і уносіць у іх дапаўненні і змяненні;
7.2.3 вызначаць умовы карыстання бібліятэчнымі фондамі і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;
7.2.4 вызначаць ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі ўрону, які нанёс карыстальнік;
7.2.5 вызначаць тэрмін пазбаўлення права карыстання Бібліятэкай для карыстальнікаў, якія парушылі Правілы і нанеслі ўрон Бібліятэцы.
7.3. Бібліятэка абавязана:
7.3.1 фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы , забяспечваць іх захоўванне і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы і Статутам УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”;
7.3.2 ствараць усе ўмовы для ажыццяўлення правоў карыстальнікаў на свабодны доступ да інфармацыі і дакументаў з фондаў Бібліятэкі;
7.3.3 вывучаць і найбольш поўна  задавальняць запыты чытачоў. Не выкарыстоўваць звесткі пра чытача і яго інтарэсы ў іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых, а таксама па запыту  пэўных арганізацый;
7.3.4 ажыццяўляць даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае забеспячэнне з улікам запатрабаванняў часу;
7.3.5 ствараць спрыяльныя ўмовы для работы карыстальнікаў у Бібліятэцы;
7.3.6 забяспечваць высокую культуру абслугоўвання чытачоў, аказваць ім кансультацыйную дапамогу ў пошуку неабходных матэрыялаў.
7.3.7 інфармаваць карыстальнікаў:
- аб дапаўненнях і змяненнях, якія ўносяцца ў Правілы;
- аб змяненнях у рэжыме работы Бібліятэкі;
- пра ўсе віды паслуг, якія выконвае Бібліятэка;
7.3.8 у выпадку адсутнасці ў фондзе неабходных чытачам матэрыялаў заказваць іх па Міжбібліятэчнаму абанементу з іншых бібліятэк.
7.3.9 ажыццяўляць улік, зберажэнне і выкарыстанне дакументаў з фондаў Бібліятэкі ў адпаведнасці з устаноўленымі  Правіламі.
7.3.10 сістэматычна назіраць за своечасовым зваротам у Бібліятэку дакументаў, якія выдадзены чытачам.
7.4.  Бібліятэкары  павінны прафесійна і ветліва ставіцца да карыстальнікаў.
7.5. Бібліятэкары не маюць права суб’ектыўна трактаваць палажэнні Правіл, уносіць самастойна дапаўненні і змяненні без ўзгаднення з дырэктарам  Бібліятэкі, які зацвердзіў гэты дакумент.


VIII. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ
АДДЗЕЛАМ АБАНЕМЕНТА І МБА,

Інфармацыйным  сектарам абслугоўвання супрацоўнікаў
дзяржапарата.
8.1. Абанемент – структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, якое ажыццяўляе выдачу дакументаў для выкарыстання па-за межамі на пэўны тэрмін і на пэўных умовах.
8.2. Абанемент абслугоўвае чытачоў, якія зарэгістраваны ў г. Брэсце, пасля прад’яўлення пашпарта і чытацкага білета.
8.3. Камерцыйны фонд аддзела абанемента абслугоўвае ўсіх чытачоў, у т.л. тых, якія не зарэгістраваны ў г. Брэсце.
8.4. Карыстальнік можа атрымліваць дадому адначасова не болей, чым
5 экземпляраў выданняў  з агульнага фонду і 3 экземпляры выданняў з фонду літаратуры павышанага попыту.
8.4.1. Карыстальнік інфармацыйнага сектара абслугоўвання супрацоўнікаў дзяржапарата можа атрымліваць дадому адначасова не болей, чым 5 экземпляраў кніг  і 3 экземпляры  часопісаў.
8.5. Прадаўжэнне тэрміну карыстання кнігамі ажыццяўляецца ў прысутнасці чытача з яго абавязковым подпісам у фармуляры.
8.6. Чытач можа прадоўжыць у час наведвання тэрмін карыстання дакументамі не больш, чым два разы, калі на яго няма запыту з боку іншых карыстальнікаў. Максімальны тэрмін карыстання дакументамі – тры месяцы пры ўмове своечасовага іх прадаўжэння. Звыш устаноўленага тэрміну чытач можа прадоўжыць час карыстання кнігамі за плату (Гл. “Палажэнне аб платных паслугах” і “Прэйскурант цэн на платныя паслугі”).
8.7. Выдача літаратуры з фонду павышанага попыту і з камерцыйнага фонду ажыццяўляецца на аснове “Палажэння аб фондзе літаратуры павышанага попыту абанемента АБ імя М.Горкага”, “Палажэння аб камерцыйным фондзе абанемента АБ імя М.Горкага”.
8.8. Кнігі павышанага попыту  выдаюцца тэрмінам на 30 каляндарных дзён. Тэрмін карыстання імі можа быць прадоўжаны за плату (Гл. “Палажэнне аб платных паслугах” і “Прэйскурант цэн на платныя паслугі”). Адным і тым жа выданнем з фонду літаратуры павышанага попыту чытач можа карыстацца 1 раз у 3 месяцы.
8.8.1. Кнігі і часопісы павышанага попыту з фонду  інфармацыйнага сектара абслугоўвання супрацоўнікаў дзяржапарата выдаюцца на тэрмін 15 каляндарных дзён на падставе  “Палажэння аб фондзе літаратуры павышанага попыту інфармацыйнага сектара  абслугоўвання  супрацоўнікаў дзяржапарата”.
8.9. Пры атрыманні кніг і іншых матэрыялаў друку ў выпадку выяўлення якіх-небудзь дэфектаў чытач павінен паведаміць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя адзнакі. У адваротным выпадку чытач нясе адказнасць за выяўленую дэфектнасць.
8.10. Чытачы, якія страцілі кнігі, іншыя творы друку і матэрыялы з фонду аддзела, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж, або прызнанымі раўнацэннымі (у т.л. і копіямі згубленых дакументаў).
8.11. За парушэнне правілаў карыстання аддзелам да чытача прымяняюцца наступныя адміністрацыйныя меры:
8.11.1 пасля 3-х папярэджванняў аб парушэнні тэрміну карыстання кнігамі чытач пазбаўляецца права карыстання аддзелам абанемента тэрмінам на паўгода;
8.11.2 у выпадку, калі чытач не разлічыўся з аддзелам абанемента за мінулы год, яму забараняецца карыстацца чытальнымі заламі бібліятэкі, пакуль ён не ліквідуе запазычанасць;
8.11.3 калі чытач з’яўляецца даўжніком 1 год і болей, то ён пазбаўляецца права карыстання аддзелам абанемента і пераводзіцца на абслугоўванне ў чытальныя залы і камерцыйны фонд.
8.12. Пры падпісанні абходнага ліста чытачу неабходна поўнасцю разлічыцца з аддзелам абанемента і ліквідаваць грашовую запазычанасць у камерцыйным фондзе.
8.13. Чытач павінен прыходзіць у абанемент без верхняй вопраткі, пакетаў і сумак (глядзі адпаведны пункт Правілаў).
8.14. Выдача літаратуры карыстальнікам абанемента спыняецца за 20 хвілін да закрыцця аддзела.

8.15. Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў (МБА і ДД).

8.15.1. МБА і ДД – структурнае падраздзяленне абанемента, якое ажыццяўляе выдачу дакументаў па запытах абанентаў з фондаў  абласной  бібліятэкі, пошук і атрыманне выданняў, якія адсутнічаюць у абласной бібліятэцы,  з фондаў іншых бібліятэк.
8.15.2. Права карыстання МБА і ДД прадастаўляецца ўсім катэгорыям грамадзян.
8.15.3. Абслугоўванне па МБА бясплатнае.
8.15.4. Заказы па МБА прымаюцца ад калектыўных (бібліятэк і арганізацый) і індывідуальных (фізічных асоб) карыстальнікаў. Магчымасць выканання заказа ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца спецыялістам аддзела.
8.15.5. Для атрымання літаратуры па МБА карыстальніку неабходна аформіць запыт на бланку-заказе ўстаноўленага ўзору. Бланк-заказ для калектыўнага карыстальніка павінен быць запоўнены асобай, якая адказвае за работу МБА, і завераны штампам бібліятэкі, ці ўстановы або арганізацыі, якім падпарадкоўваецца бібліятэка.
Бланк-заказ запаўняецца дакладна і разборліва, без вольных скарачэнняў на мове арыгінала на кожнае выданне, якое запрошваецца, асобна.
Бланк-заказ адпаведна з тэматыкай запатрабавання будзе накіраваны ва ўніверсальныя і галіновыя цэнтры МБА Рэспублікі Беларусь.
8.15.6. Заказ на дакументы або копіі з іх можна даслаць на  электронны адрас Бібліятэкі: brl@tut.by.
8.15.6. Тэрмін карыстання атрыманымі па МБА дакументамі (без уліку часу на перасылку):
- на кнігі - 30 дзён;
- мікракопіі – 45 дзён.
Адзіныя экземпляры  і выданні, якія карыстаюцца павышаным попытам, выдаюцца на абмежаваны тэрмін – 10 дзён.
Асабліва рэдкія і каштоўныя дакументы, артыкулы з газет і часопісаў, якія не выдаюцца па МБА, выдаюцца ў выглядзе платных ксеракопій і пераходзяць у пастаяннае карыстанне чытача.
8.15.7. Па ўзгадненні з фондатрымальнікам дапускаецца працяг тэрміну карыстання дакументамі.
8.15.8. Па МБА не выдаюцца арыгіналы:
- газет;
- рэдкіх і каштоўных дакументаў;
- дысертацый і ксеракопій з іх;
- аўдыёвізуальных матэрыялаў;
- карт;
- даведачных выданняў;
- нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі.
Мастацкая літаратура высылаецца толькі для навуковай працы, падрыхтоўкі лекцый, перакладчыцкай дзейнасці.
8.15.9. У выпадку пашкоджання альбо страты атрыманых па МБА выданняў абанент абавязаны замяніць іх ідэнтычнымі экземплярамі.
8.15.10. За страту ці пашкоджанне атрыманых па МБА выданняў, а таксама парушэнне тэрміну вяртання літаратуры абанент пазбаўляецца права карыстання МБА да аднаўлення страчаных выданняў і ліквідацыі запазычанасці.
8.15.11. За шматразовае парушэнне правілаў карыстання МБА абанемент можа быць закрыты і яго дзеянне ўзнаўляецца толькі па хадайніцтву бібліятэкі-абанента, падпісанаму кіраўніком установы, у вядзенні якой яна знаходзіцца.
8.15.12. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Об авторском праве и смежных правах” атрыманыя з НББ  копіі дазваляецца выкарыстоўваць толькі для навуковых і адукацыйных мэтаў. Забараняецца тыражыраваць атрыманыя копіі, перадаваць на любой падставе копіі іншым асобам і арганізацыям.


ІХ. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЧЫТАЛЬНЫМІ ЗАЛАМІ І ІНФАРМАЦЫЙНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫМ АДДЗЕЛАМ (ІБА).
9.1. Чытальная зала і ІБА – структурныя падраздзяленні, якія выдаюць чытачам у карыстанне літаратуру з фондаў Бібліятэкі для работы толькі ў чытальных залах і ІБА.
9.2. Чытальныя залы абслугоўваюць усіх жадаючых толькі пасля прад’яўлення чытацкага білета і лістка наведвання, альбо лістка разавага наведвання.
9.3. Агульная колькасць дакументаў, што выдаюцца ў чытальных залах, не абмяжоўваецца. Але:
- колькасць кніг, якія заказваюцца з аддзела захоўвання асноўнага і абменна-рэзервовага фондаў, не павінна перавышаць 5 экз. за адзін раз;
- колькасць перыядычных выданняў у чытальнай зале бягучай перыёдыкі, якія заказваюцца з аддзела захоўвання асноўнага і абменна-рэзервовага фондаў, абмяжоўваецца трыма назвамі. У адно запатрабаванне могуць уключацца газеты ці часопісы адной назвы за розныя гады.
9.4. Дакументы, якія заказаны чытачом у аддзеле захоўвання асноўнага і абменна-рэзервовага фондаў, па просьбе чытача могуць  быць пакінуты ў чытальнай зале на тэрмін да 10-ці дзён.
9.5. Тэрмін выканання запатрабаванняў на літаратуру з аддзела захоўвання асноўнага і абменна-рэзервовага фондаў – да 30 хвілін.
9.6. Дакументамі, якія атрыманы па МБА, дазваляецца карыстацца толькі ў чытальных залах.
9.7. Выносіць выданні з чытальнай залы забараняецца!
9.7.1 у выпадку неабходнасці зрабіць ксеракопію ці вынесці літаратуру, выдадзеную чытачу ў часовае карыстанне (платная паслуга), бібліятэкар павінен зрабіць на лістку наведвання адпаведныя адзнакі. Чытачы, якія парушаюць гэтыя патрабаванні, пазбаўляюцца права карыстання чытальнай залай тэрмінам на паўгода.
9.7.2 у выпадку неабходнасці мець для работы ў чытальнай зале Бібліятэкі свае ўласныя кнігі, газеты, часопісы, чытач павінен прад’явіць іх супрацоўніку аддзела рэгістрацыі чытачоў і кантролю і зрабіць запіс у лістку наведвання.
9.8. Карыстальнік павінен прыходзіць у чытальныя залы без верхняй вопраткі, пакетаў, сумак, не прыносіць прадуктаў харчавання.
9.9. Выдача літаратуры ў чытальных залах спыняецца за 20 хвілін да іх закрыцця.
9.10. Пасля заканчэння работы ў чытальных залах Бібліятэкі чытач павінен пакінуць лісток наведвання, у т.л. і лісток разавага наведвання, ў аддзеле рэгістрацыі чытачоў і кантролю з адзнакамі тых залаў, выданнямі якіх ён карыстаўся.
9.11. Чытач мае права:
9.11.1 карыстацца ў чытальных залах дакументамі і іх копіямі, якія атрыманы з фондаў іншых бібліятэк па міжбібліятэчнаму абанементу;
9.11.2 выкарыстоўваць у чытальных залах вылічальную тэхніку на аўтаномным забеспячэнні  без гукавых сігналаў; 
9.11.3  выкарыстоўваць інструкцыі па:
- пошуку і заказу дакументаў па электроннаму каталогу;
- пошуку і заказу дакументаў па прававых базах даных;
- рабоце ў сетцы Інтэрнет.
9.12. Чытач павінен:
9.12.1 пры атрыманні дакументаў праглядаць іх і ў выпадку выяўлення пашкоджанняў тэрмінова праінфармаваць бібліятэкара, які абавязаны зрабіць адпаведныя адзнакі; адказнасць за дэфектнасць нясе апошні чытач, які карыстаўся дакументам;
9.12.2 беражліва адносіцца да дакументаў з фондаў Бібліятэкі і атрыманых па міжбібліятэчнаму абанементу з іншых бібліятэк, а таксама да другой маёмасці Бібліятэкі;
9.12.3  працаваць на аўтаматызаваным працоўным месцы карыстальніка ў строгай адпаведнасці з інструкцыямі;
9.12.4 праслухоўваць лінгафонныя запісы ў аддзеле літаратуры на замежных мовах,  а таксама музычныя запісы з любых носьбітаў у аддзеле літаратуры па мастацтву толькі праз навушнікі;
9.12.5 не выконваць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (вырываць ці выразаць лісты з дакумента; рабіць адзнакі на дакументах і падкрэсліваць, калькаваць малюнкі і карты, пісаць на лістах паперы, кладучы іх на дакумент і г.д.);
9.12.6 не рабіць адзнакі на каталожных картках і не вымаць іх  з каталожных скрынак;
9.12.7 не выносіць дакументы з памяшканняў чытальных залаў, у т.л. і для выканання платных паслуг  без дазволу  бібліятэкара;
9.12.8  не прымаць ежу і напіткі ў чытальных залах;
9.12.9 не  карыстацца ў чытальных залах мабільнымі тэлефонамі, не выкарыстоўваць іх для фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі; не рабіць відэа- і фотаздымкаў;
9.12.10  не  выконваць сістэмныя аперацыі ў камп’ютэрнай сетцы;
9.12.11 не заходзіць у  закрытыя часткі фондаў чытальных залаў, службовыя памяшканні.
9.13. Інваліды I і II груп, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўненыя да іх асобы, іншыя грамадзяне, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, абслугоўваюцца без чаргі.


Дадатак

Электронныя адрасы бібліятэк– цэнтраў МБА.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі
http://www.nlb.by/
Прэзідэнтская бібліятэка Рэспублікі Беларусь
http://preslib.org.by/
mba@preslib.org.by

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка
http://rlst.org.by/
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі
http://csl.bas-net.by/
Рэспубліканская навукова-медыцынская бібліятэка
http://rsml.med.by/
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка
http://belal.by/
library@belal.by
Навукова-педагагічная бібліятэка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага
цэнтра Міністэрства адукацыі
http://biblio.unibel.by/
biblio@cacedu.unibel.by
Навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага Інстытута адукацыі
http://pedagogical-library.iatp.by/

Возврат к списку