Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады


Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады
Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады : у дакументах Cакрэтнага аддзела / Асобага сектара ЦК КП(б)Б / [Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт] ; складальнік, аўтар прадмовы І. Раманава. - Вільня [Вільнюс] : Логвінаў, 2019. - 1120 с.
ISBN 978-609-8213-22-5.

У самым канцы 20-гадоў звесткі аб рэальным становішчы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне, культуры ды іншых галін жыцця зніклі з адкрытых крыніц. Паралельна ішло фарміраванне закрытай сістэмы распаўсюду інфармацыі і абароту дакументаў, у тым ліку — у партыйных архівах ВКП(б)–КП(б)Б. Практычна ўсе такія закрытыя дакументы атрымалі грыф «Сакрэтна», «Зусім сакрэтна», «Асабіста сакратару ЦК».

Перад намі — унікальныя дакументы, якія вылучаюцца даставернасцю і прадстаўляюць панараму падзеяў на лакальным узроўні. Дакументы сведчаць пра інфармаванасць кіраўнікоў краіны аб справах на месцах, аб стаўленні да ўлады, а таксама раскрываюць шмат якія іншыя, схаваныя, бакі савецкага жыцця. Корпус пададзеных у кнізе дакументаў паказвае чытачу не толькі ШТО кіраўнікі бачылі, але і ЯК яны гэта бачылі.

Назад в раздел