Гаўрыловіч, У. М. Сэрца сваё не падманеш... : трылогія / Уладзімір Гаўрыловіч. - Мінск : Беларусь, 2021. - 341, [2] с.
ISBN 978-985-01-1413-6
Падзеі ў рамане “Сэрца сваё не падманеш…” пачынаюцца з 1939 года і разгортваюцца ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ігнат становіцца старшынёй калгаса. Верка – першая трактарыстка калгаса. Коршак, які арыштоўваў некалі яго сябра Рыгора Расевіча, стаў начальнікам міліцыі, ажаніўся, мае гадавалую дачку. Пачынаецца вайна. Вораг наступае. Перад акупацыяй Коршак пакідае сваю сям’ю ў Бечыне, у далёкай вёсцы, дзе яго жонку не ведаюць, у сям’і старшыні калгаса Ігната і яго жонкі Веркі. Прыдумана легенда: нібыта гэта жонка Ігнатавага брата, з Мазыра… Партызанскія дзеянні на Палессі. Знішчэнне паліцэйскага гарнізона на Каляды. Героі – хто на фронце, хто ў палоне, хто ідзе на службу ў паліцыю. Пра Расевічаў усе забыліся, акрамя Веркі, напамінанне пра былога каханка – сын Ваня. На яе руках яшчэ двое маленькіх дзетак. Ігнат эвакуіруе гаспадарку, трапляе пад бамбёжку, атрымлівае цяжкое раненне. Пасля трапляе ў палон, у канцлагер. Мясцовыя бандыты, ворагі савецкай улады, распраўляюцца з яго бацькамі за незгаворлівасць іх сына пры эвакуацыі калгаса – у агні хутарской хаты згараюць не толькі старыя, але і дзеці Веркі і Ігната. Цудам застаўся жывы старэйшы, Ванька. Верка ў роспачы, ледзьве не памірае ад гэтых страт… Жонка Коршака падтрымлівае яе. Ачуняўшы, праз некаторы час Верка даведваецца, што муж у канцлагеры. Яна ўспамінае пра золата, пакінутае былым каханкам Рыгорам, накіроўваецца ў Гомель і выкупляе за царскія манеты мужа і яшчэ некалькі камуністаў з канцлагера. Ігнат і Коршак цяпер у партызанах. Жыццё ў страху ў акупацыі. Час здраднікаў і змагароў. Вайна раздзяліла былых сяброў. Галерэя цікавых вобразаў і імклівых, часам страшных падзей. Але і тут ёсць месца каханню, а галоўнае – вернасці краіне і справядлівасці…