Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Юбілейная гісторыя»

«Юбілейная гісторыя»

«Юбілейная гісторыя»

Выстава «„Белорусская военная газета. Во славу Родины“ — 100 лет»


З 12 чэрвеня па 5 ліпеня 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі: «„Белорусская военная газета. Во славу Родины“ — 100 лет» з цыкла «Юбілейная гісторыя».

«Белорусская военная газета. Во славу Родины» была заснавана 22 чэрвеня 1921 г. У гэты дзень выйшаў першы нумар газеты «Красноармейская правда». Менавіта так першапачаткова называўся друкаваны орган Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі. У верасні 1939 г. рэдакцыя «Красноармейской правды» была перадыслацыравана са Смаленска ў Мінск. Роўна праз 20 гадоў, 22 чэрвеня 1941 г., выйшаў экстранны нумар «Красноармейской правды» з весткай аб вераломным нападзе фашыстаў на СССР. У 1942–1943 гг. газета акрамя рускай выходзіла на узбекскай, туркменскай, таджыцкай і казахскай мовах. У канцы 1947 г. стала выходзіць пад новай назвай — «Во славу Родины», а з 8 мая 2004 г. мае сваю цяперашнюю назву. У бібліятэку выданне паступае з 1992 г.

Выходзячы ў Смаленску, «Красноармейская правда» падтрымлівала цесныя сувязі з мясцовымі літаратарамі. У рэдакцыі працавалі вядомыя савецкія пісьменнікі А. Суркоў, В. Кажэўнікаў, Я. Вараб’ёў, М. Лынькоў. З 1942 г. і да канца вайны на старонках газеты «прапісаўся» Васіль Цёркін А. Твардоўскага. Трэба адзначыць, што менавіта супрацоўнікі рэдакцыі першымі расказалі пра мужнасць і адвагу П. Гаўрылава, С. Матэвасяна, Пеці Клыпы і іншых абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

На выставе, прысвечанай стогадоваму юбілею газеты, прадстаўлена інфармацыя аб публікацыях вядомых пісьменнікаў у «Красноармейскай правде» ў 1941–1945 гг., а таксама артыкул палкоўніка ў адстаўцы У. Тананы «К штыку приравняли перо». Экспазіцыя змяшчае юбілейныя выданні, важныя дакументы і цікавыя матэрыялы з пастаянных рубрык: «Военный архив», «История оружия», «Солдаты Победы», «Армейские будни» і інш., а таксама з юбілейнай рубрыкі «К 100-летию „БВГ“».

Выстава падрыхтавана па матэрыялах перыядычных выданняў «Нёман», «Звязда» і «Белорусская военная газета. Во славу Радины».

Запрашаем пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.

Смялова Людміла Сцяпанаўна,

бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39



Зварот да спісу