Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Я помню чудное мгновенье…»

«Я помню чудное мгновенье…»

«Я помню чудное мгновенье…»

З 5 па 23 чэрвеня 2019 г., ў аддзеле абанемента будзе экспанавацца кніжная выстава «Я помню чудное мгновенье...» (А. С. Пушкін і яго музы), да 220-годдзя з дня нараджэння паэта. Яна прысвечана жанчынам, якія натхнялі аўтара на стварэнне паэтычных шэдэўраў. Як творчы чалавек, А. С. Пушкін шмат захапляўся, ён умеў зачароўвацца жаночай прыгажосцю, услаўляў яе ў сваіх вершах. Лірыка паэта — радуга пачуццёвых перажыванняў: ад лёгкай жартаўлівай закаханасці да ўсёпаглынальнай страсці. Хто ж яны, шчаслівыя або няшчасныя сучасніцы паэта, якім ён прысвяціў свае бессмяротныя творы? Такіх жанчын было шмат: Кацярына Бакуніна і Ганна Аленіна, Марыя Раеўская і Кацярына Ушакова, Наталля Ганчарова і Ганна Керн, Лізавета Варанцова і Кацярына Завадоўская і інш. З імі паэт сустракаўся на сваім жыццёвым шляху ў розны час і заўсёды схіляўся перад іх прыгажосцю, грацыяй, талентам і багатым духоўным светам.


Першы жаночы вобраз, які меў рэальны прататып, з’явіўся ў лірыцы А. С. Пушкіна ў гады вучобы ў ліцэі. Музай была Кацярына Бакуніна. Лічыцца, што менавіта ёй паэт прысвяціў цэлы цыкл. Столькі вершаў А. С. Пушкін больш не прысвячаў нікому.


Ганна Керн — муза найвялікшага рускага паэта. Яе імя ўзвысіў А. С. Пушкін сваім «Я помню чудное мгновенье...». Аб яе жыцці і лёсе можна прачытаць у кнігах: Сысаў У. І. «Анна Керн: жизнь во имя любви» (Масква, 2009), Майкаў Л. М. «Пушкин. Биографические материалы и историко-литературные очерки» (Масква, 2015), Керн Г. «Чудное мгновенье. Дневник музы Пушкина» (Масква, 2014), Керн Г. П. «Воспоминания. Дневники. Переписка» (Масква, 1974) і інш.


Марыі Раеўскай А. С. Пушкін прысвяціў свае знакамітыя творы «На холмах Грузии лежит ночная мгла», «Бахчисарайский фонтан» і інш. Лічыцца, што паэму «Полтава» паэт таксама прысвяціў Марыі.


Пушкін і Ганчарова... Гэтыя імёны заўсёды будуць стаяць побач. Пра тое, як складваліся адносіны вялікага паэта і яго Мадонны можна прачытаць у кнігах: Чаркашына Л. А. «Наталия Гончарова» (Масква, 2017), Кузняцова А. А. «Моя Мадонна» (Масква, 1987), Пушкін А. С. «Письма жене: невеста и жена Пушкина» (Масква, 2016), Гарбачова Н. Б. «Гончарова и Пушкин. Война любви и ревности» (Масква, 2015) і інш.


На экспазіцыі прадстаўлены кніжныя навінкі, якія распавядаюць аб яркім, насычаным важнымі падзеямі жыцці паэта і яго муз. Гэта кнігі: Сідарава Л. «Пушкин — Тайная любовь» (Масква, 2017), Керн Г., Аленіна Г., Ганчарова Н. «Ай да Пушкин… Музы о поэте» (Масква, 2016), Арынштэйн Л. М. «Косая мадонна и резвая мышь» (Масква, 2017). Усім, хто цікавіцца творчасцю вялікага рускага пісьменніка, будзе прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца са зборамі твораў, зборнікамі асобных твораў, успамінамі, лістамі, літаратурна-крытычнымі матэрыяламі аб жыцці і творчасці паэта.


Гаўрыленка Ірына Мікалаеўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу