Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Загадка Леонарда»

«Загадка Леонарда»

«Загадка Леонарда»

Выстава аддзела літаратуры па мастацтве «Загадка Леонарда»


З 6 красавіка 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве прадстаўлена выстаўка «Загадка Леонардо», прысвечаная 570-годдзю з дня нараджэння Леанарда ды сэр П’ера да Вінчы. Геніяльны і загадкавы Леанарда да Вінчы — італьянскі мастак, які зрабіў вялізны ўклад у мастацтва эпохі Адраджэння.


Шэдэўры мастака «Мадонна з кветкай», «Мадонна з немаўлём», «Дама з гарнастаем» унікальныя і вядомыя. Палотны, створаныя Леанарда да Вінчы, хвалююць і захапляюць нас сёння не менш, чым яго сучаснікаў. Несмяротная «Мона Ліза» працягвае пакараць сваёй непаўторнай усмешкай. Экспазіцыя прапануе каляровыя ілюстрацыі і аповеды пра гісторыю стварэння лепшых карцін жывапісца.


Вядомы Леанарда да Вінчы не толькі як мастак, але і як вучоны, інжынер, філосаф, пісьменнік, музыка. Яго творы, яго адкрыцці і даследаванні не на адну эпоху апярэдзілі час. Сярод такіх вынаходак Леанарда і вадалазны касцюм, і парашут, і дэльтаплан, і веласіпед. Вобласць ужывання яго талентаў была сапраўды бязмежная.


З кніг, прадстаўленых на выстаўцы: «Леонардо да Винчи» (Мінск, 2009), Д. Данн «Тайная история Леонардо да Винчи» (Масква, 2005), «Атлас мировой живописи» (Масква, 2014) і іншых, чытач пазнаёміцца з біяграфіяй мастака, даведаецца пра розныя перыяды ў творчасці майстра.


Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца красавіка 2022 г.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу