Начало активности (дата): 02.05.2019 09:39:12
Количество показов: 800
З 1 па 28 мая 2019 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў экспануецца выстава «Умные технологии для умной планеты».
Сёння лічбавыя тэхналогіі ўварваліся ў нашу рэальнасць, праніклі ва ўсе сферы жыцця, стаўшы звыклым асяроддзем для адных і паставіўшы ў тупік іншых.
Прадстаўленыя на выставе матэрыялы дапамогуць чытачам разабрацца ў паняцці «Індустрыя 4.0», пазнаёмяць з даследаваннямі феномена чацвёртай прамысловай рэвалюцыі і магчымасцямі выкарыстання яе дасягненняў на прадпрыемствах нашай краіны, а таксама са спробамі філасофскага асэнсавання рызык масавага скажэння маральных нормаў, якія нясе ў сабе інфармацыйная цывілізацыя.
Публікацыі з часопісаў «Наука и инновации», «Экономика. Финансы. Управление», «Экономист», «Проблемы управления», «Наука и жизнь», «Disсоvery», «Планета» і іншых раскрыюць сутнасць канцэпцыі Smart City (разумны горад), раскажуць як «разумнеюць гарады» на канкрэтных прыкладах інтэграцыі інфармацыйных тэхналогій у інфраструктуру гарадоў у развітых краінах свету і пра тое, ці ёсць будучыня ў выглядзе «разумных гарадоў» у Беларусі.
У чытачоў, якія азнаёмяцца з выставай, ёсць магчымасць паглыбіцца яшчэ ў адну модную тэму — «Інтэрнэт рэчаў» (IoT), які ўяўляе сабой сетку з падключэннем мноства аб’ектаў, ад бытавой тэхнікі, прамысловых робатаў, аўтамабіляў, цягнікоў да прадметаў, якія прысутнічаюць у штодзённым жыцці любога чалавека.
Экспазіцыя арыентавана на шырокае кола чытачоў.
Трубіцына Любоў Пятроўна,
гал. бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39