Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да першага дня вясны

Выстава да першага дня вясны

Выстава да першага дня вясны

Толькі нядаўна мы рыхтаваліся да сустрэчы Новага года — выбіралі падарункі, абмяркоўвалі планы на будучы год, накрывалі святочны стол, а ўжо зусім хутка наступіць вясна! Хочацца цяпла, сонечнага святла і, вядома ж, кветак, якія афарбоўваюць шэрыя будні яркімі колерамі, ствараюць той самы адмысловы вясновы настрой.


У першы дзень вясны аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае на адкрыццё выставы «Зачараваныя кветкамі», на якой будуць прадстаўлены кветкавыя нацюрморты брэсцкай мастачкі Вольгі Данілюк, рэпрадукцыі фларыяграфіі вялікіх мастакоў, выданні па мастацтве малявання кветак.


Вольга Данілюк нарадзілася ў Жабінцы, вучылася ў Вольгі Арловай у Доме дзіцячай і юнацкай творчасці, скончыла за чырвоным медалём БрДУ імя А.С. Пушкіна. З 2005 г. удзельнічае ў выставах, творчых праектах, пленэрах. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і іншых краін свету. Піша пейзажы і нацюрморты маслам і акварэллю. Пад яе пэндзлем ажываюць старыя вулачкі Брэста і, здаецца, адчуваецца водар намаляваных кветак!


На выставе «Зачараваныя кветкамі» будуць дэманстравацца кветкавыя кампазіцыі Вольгі Данілюк, напісаныя маслам. У адным з інтэрв'ю мастачка прызналася, што самыя любімыя яе «мадэлі» — кветкі. Паказаць хуткаплыннасць і зменлівасць навакольнага свету, перадаць свае мімалётныя ўражанні, захаваць прыгажосць звыклых нам вобразаў — гэта тое, чым Вольга імкнецца падзяліцца з гледачом.


Таксама на выставе будуць экспанавацца рэпрадукцыі карцін з кветкамі вядомых мастакоў: Урубель, Левін, Левітан, Ван Гог… нават у Малевіча ёсць кветкавы нацюрморт!


Маладых мастакоў і тых, хто імкнецца ўдасканаліць сваё майстэрства, адкрыць новыя творчыя гарызонты, здзівіць выбар метадычнай літаратуры па маляванні: асновам кампазіцыі аранжыроўкі кветак, тэхнікам таніроўкі, карысным прыёмам для стварэння незвычайнай фактуры і эфектаў і інш.


Адкрыццё выставы «Зачараваныя кветкамі» адбудзецца 1 сакавіка ў 14:00. Запрашаем атрымаць порцыю натхнення і вясновага настрою пасля доўгай зімы!


Зварот да спісу