Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«В Бресте — читать. Экспедиция»: итоговая встреча с участниками

«В Бресте — читать. Экспедиция»: итоговая встреча с участниками

«В Бресте — читать. Экспедиция»: итоговая встреча с участниками

У суботу, 17 снежня 2022 г., у абласной бібліятэцы падвялі вынікі літаратурнага квэста «У Брэсце – чытаць. Экспедыцыя», які праходзіў на старонцы бібліятэкі ў Instagram (@brest_library) на працягу ўсяго 2022 года. Нарэшце арганізатары і ўдзельнікі пазнаёміліся ў рэальнасці: якія ж усе розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да кнігі.


Усяго ў чэленджы прынялі ўдзел больш за 30 чалавек, прычым не толькі брастаўчан, але і жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі: з намі чыталі Мінск, Мазыр, Пружаны і інш. На жаль, прысутнічаць на сустрэчы змаглі не ўсе.


У павольнай гутарцы за кубкчкам гарбаты ўдзельнікі квэста падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праекту і ад прачытаных за год кніг. Кожны з прысутных расказаў пра свае кніжныя адкрыцці, пра тое, што больш за ўсё ўзрушыла і парадавала. Многія прызналіся, што сярод іншай літаратуры, былі прыемна здзіўлены кнігамі пра Ізраіль.


У выніку абмеркавання быў складзены ТОП-спіс кніг квэста. Сярод самых упадабаных — Фрэдэрык Бакман «Трывожныя людзі» і Марыя Парр «Вафельнае сэрца».


Дзве з паловай гадзіны зносін праляцелі неўзаметку. Прыемнай нечаканасцю для ўдзельнікаў челленджа сталі кніжныя падарункі ад партнёраў праекта: выдавецтваў «Самакат» і «Чатыры чвэрці» і кнігарні «Простакніжкіна».


Зварот да спісу