Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэспубліканскі круглы стол «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах»

Рэспубліканскі круглы стол «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах»

Рэспубліканскі круглы стол «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах»

4 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў рэспубліканскі круглы стол «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах».


Мерапрыемства сабрала супрацоўнікаў музеяў, архіваў, бібліятэк, навукоўцаў-гісторыкаў, журналістаў, пісьменнікаў, калекцыянераў і краязнаўцаў. На круглым стале прагучалі даклады, прысвечаныя розным перыядам і аспектам гісторыі Брэста, а таксама цікавым і яркім культурна-асветніцкім праектам, што рэалізуюцца ў нашым горадзе. Пра сваю работу ў рамках святкавання 1000-годдзя Брэста распавялі шматгадовыя партнёры Бібліятэкі: навуковыя работнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, БрДУ імя А. С. Пушкіна, БрДТУ, Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».


Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя новага праекта, прымеркаванага да юбілею Брэста. Ён рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў партнёрстве з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Дзяржаўным гістарычным архівам Беларусі. Вынікам доўгай і карпатлівай працы стала электроннае мультымедыйнае выданне «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў». Пра яго распавяла намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат педагагічных навук Кузьмініч Таццяна Васільеўна. Кампакт-дыск з’яўляецца чарговым праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай рэканструкцыі дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі. Ён увабраў у сябе копіі аўтэнтычных крыніц: навуковыя, бібліяграфічныя, даведачныя, фактаграфічныя і ілюстрацыйныя матэрыялы па гісторыі нашага горада. Наша Бібліятэка забяспечыла напаўненне двух раздзелаў дадзенага выдання: «Гістарычныя сімвалы Брэста» (уключае электронныя версіі навуковых і бібліяграфічных выданняў, падрыхтаваных Бібліятэкай за апошнія 10 гадоў) і «Брэст на старонках літаратурных твораў» (уключае часткова анатаваны бібліяграфічны спіс мастацкіх твораў пра Брэст, каля 460 крыніц). Акрамя гэтага, супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі прынялі актыўны ўдзел у напаўненні раздзелаў «Краязнаўчыя матэрыялы XIX – першай пал. XX ст.», «Сучасныя публікацыі аб старажытным Брэсце» і некаторых іншых. Акрамя Бібліятэкі ў працы па напаўненні дыска прынялі ўдзел брэсцкія энтузіясты ў справе вывучэння і захавання гістарычных і культурных каштоўнасцей горада — калекцыянер і краязнавец Іван Мікалаевіч Чайчыц, мастак-дакументаліст Уладзімір Мікалаевіч Губенка, фатаграфіі і малюнкі якіх увайшлі ў раздзел «Брэст XIX – першай паловы XX стст. у малюнках».


Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч расказаў пра ўклад гістарычнага архіва ў гэты праект і пра ўнікальны пласт культуры Беларусі і Берасцейшчыны — уніяцкую кніжную традыцыю.


Правядзенне круглага стала было падтрымана Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам. З абласнога бюджэту выдзелены сродкі на набыццё 100 экз. электроннага мультымедыйнага выдання «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў». У хуткім часе яно паступіць у фонды ўстаноў культуры Брэста і Брэсцкай вобласці.




Еще по теме:


♦ Брэст у дакументах (Відэа) [Электронный ресурс] // www.trkbrest.by. – Режим доступа: http://www.trkbrest.by/11878-brest-u-dakumentah-vdea.html. – Дата доступа: 04.09.2019.


♦ «Брест: 1000 лет — история в документах и материалах» [Электронный ресурс] // www.vb.by. – Режим доступа: https://vb.by/society/history/kruglyi_stol_v_biblioteke.html. – Дата доступа: 05.09.2019.


♦ В Бресте презентовали электронный мультимедийный ресурс об истории города [Электронный ресурс] // www.belta.by. – Режим доступа: https://www.belta.by/culture/view/v-breste-prezentovali-elektronnyj-multimedijnyj-resurs-ob-istorii-goroda-360756-2019/. – Дата доступа: 04.09.2019.


♦ «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах» [Электронный ресурс] // www.nlb.by. – Режим доступа: https://www.nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/brest-1000-let-istorii-v-dokumentakh-i-materialakh/. – Дата доступа: 04.09.2019.



Зварот да спісу