Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Победный граммофон: записи на „виниле“ »

«Победный граммофон: записи на „виниле“ »

«Победный граммофон: записи на „виниле“ »

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аддзел літаратуры па мастацтве падрыхтаваў выставу «Победный граммофон: записи на „виниле“», якая прадстаўляе грамзапісы песень ваенных гадоў і музычныя творы аб Вялікай Айчыннай вайне на грампласцінках.


Песні — гэта лірычны летапіс часу. У іх адлюстроўваюцца ўсе вехі гісторыі краіны, боль і радасць асобных людзей і ўсяго народа. Прайшло 75 гадоў з дня Перамогі, але песні далёкіх і грозных гадоў гучаць і сёння, узрушваючы сэрцы людзей. Роля песні ў гады вайны была надзвычай высокая. Яны складваліся пра ўсё, што адбывалася на фронце і ў тыле, што сагравала душы, заклікала да подзвігу. У іх гаварылася аб патрыятызме, салдацкай дружбе, каханні.


Песня падтрымлівала ў цяжкія хвіліны, прыносіла суцяшэнне. Але не толькі салдат падтрымлівалі і сагравалі гэтыя мелодыі. Іх жонкам, маці, дзецям яны таксама дапамагалі чакаць усе гады расстання. У кожнай песні свая гісторыя, свой шлях, свой лёс. Праз некалькі дзён пасля пачатку вайны па радыё прагучала, бадай, самая суровая і самая яркая з усіх ваенных песень. Гэта песня «Священная война».


Вставай, страна огромная,

Вставай на смертный бой

С фашистской силой тёмною,

С проклятою ордой.


Верш Васіля Іванавіча Лебедзева-Кумача быў надрукаваны ў газеце на трэці дзень вайны. Упершыню гэтая песня была выканана на Беларускім вакзале для байцоў, якія ішлі на фронт. Увесь вакзал нібы замёр. У насталай напружанай цішыні ўсе слухалі стоячы. Гэта песня была музычнай эмблемай Вялікай Айчыннай вайны!


Песні «Прощайте, скалистые горы», «Вечер на рейде», «Катюша», «Смуглянка», «Майский вальс», «Тёмная ночь», «Тальяночка», «Белорусским партизанам», «Песня о пехоте», «Песня о Брестской крепости», «Брестские ивы», «На безымянной высоте», — гэтыя і іншыя песні, а таксама дакументальна-мастацкія кампазіцыі прадстаўлены ў экспазіцыі.         


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца ліпеня.


Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

                                                                                             Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48


Зварот да спісу