Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Песня в сердце человека»

«Песня в сердце человека»

«Песня в сердце человека»

14 лістапада 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася літаратурна-музычная праграма, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння савецкага і расійскага кампазітара Аляксандры Мікалаеўны Пахмутавай. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы. Да юбілейнай даты падрыхтавана выстава «Песня в сердце человека», прэзентацыю якой правяла бібліёграф аддзела Прыходзька І. Б. На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці вядомага кампазітара. У рамках сустрэчы прагучалі музычныя творы А. Пахмутавай у выкананні навучэнцаў 1-га, 2-га, 4-га курсаў музычнага каледжа (спецыяльнасць «Музыказнаўства»). Прагучала больш за дзесяць песень А. М. Пахмутавай: «Мелодия», «Нежность», «Трус не играет в хоккей», «Беловежская пуща» і інш. Гэтыя песні настолькі папулярныя і вядомыя, што іх падхоплівалі ўсе прысутныя. Фінальным акордам прагучала песня А. М. Пахмутавай «До свиданья, Москва», якую выканалі разам навучэнцы, выкладчыкі каледжа і гледачы ў зале.


Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу