Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

6 студзеня 2022 г. у калектыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшло абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон дзяржавы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя бібліятэкі, прадстаўнікі Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У ёй закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэм дзяржавы.


Сёння нашая краіна выходзіць на новы этап свайго гістарычнага развіцця. Абнаўленне сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурна-духоўных асноў жыцця грамадства — аб'ектыўныя перадумовы неабходнасці змянення ў Асноўны Закон дзяржавы.


Працуючы над падрыхтоўкай новага праекта Канстытуцыі, Канстытуцыйная камісія ўнесла неабходныя змены, улічваючы ў тым ліку шматлікія ініцыятывы народа: замацаваны статус Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаваны паўнамоцтвы паміж органамі дзяржаўнай улады, гарантавана стабільнасць дзяржаўнага апарату.


Кожны грамадзянін зможа стаць удзельнікам канстытуцыйнага працэсу: з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у друкаваным выглядзе можна азнаёміцца ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ) у агульнай чытальнай зале бібліятэкі.



Зварот да спісу