Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Вайна 1812 года: праз прызму стагоддзяў»

«Вайна 1812 года: праз прызму стагоддзяў»

«Вайна 1812 года: праз прызму стагоддзяў»

18 лістапада 2022 г. у Кобрыне адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вайна 1812 года: праз прызму стагоддзяў», прысвечаная 210-годдзю Айчыннай вайны 1812 года і 210-годдзю першай перамогі расійскіх войскаў пад Кобрынам над войскамі Напалеона.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Кобрынскі вайскова-гістарычны музей імя А. В. Суворава і Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце.


У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, вучоныя-гісторыкі Расіі і Беларусі, бібліятэчныя і музейныя работнікі, свяшчэннаслужыцелі, удзельнікі гістарычных грамадскіх аб'яднанняў і ваенна-гістарычных рэканструкцый.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся: намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама І. А. Каробка, саветнік-пасланнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Беларусі В. І. Ваньке, дырэктар Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце Ю. Я. Семянчанка, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Рускае грамадства» С. М. Моладаў.


Былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў «Аб подзвігах, аб доблесці, аб славе», прысвечанага вайне 1812 года, сярод навучэнцаў студыі выяўленчага мастацтва студыі г. Кобрына.


На пленарным пасяджэнні ўзнімаліся пытанні, якія раскрывалі розныя аспекты вывучэння і асэнсавання вайны 1812 года. Сярод узнятых праблем: гістарычная палітыка і Айчынная вайна 1812 года; страты Расійскай імперыі ад напалеонаўскага нашэсця; Руская праваслаўная царква ў вышэйназваны гістарычны перыяд; асаблівасці развіцця еўрапейскай духоўнай думкі ў пачатку XIX стагоддзі; рух гістарычнай рэканструкцыі вайны 1812 года ў Беларусі і інш.


З дакладам «Айчынная вайна 1812 года ў матэрыялах і дакументах: з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага» выступіла заг. агульнай чытальнай залай бібліятэкі Т. В. Глазкова. Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.


Цікавым момантам стала дэманстрацыя формы салдата-сапэра Напалеонаўскай арміі ўзору 1812 года.

Праца працягвалася на двух секцыях: «Айчынная вайна 1812 года: падзеі і людзі», «І вечнай памяццю дванаццатага года…». Шэраг дакладаў быў прадстаўлены навукоўцамі-гісторыкамі Расіі ў рэжыме анлайн.


Канферэнцыя паказала пэўную цікавасць да дадзенай гістарычнай тэмы з боку не толькі навуковай супольнасці, але і шырокага кола грамадзян дзвюх дзяржаў: Расіі і Беларусі. Прагучалі розныя прапановы па далейшым захаванні памяці аб гэтай падзеі, у тым ліку і па арганізацыі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі бою пад Кобрынам у 1812 годзе.


Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу

Похожие материалы