Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Малоизвестные страницы русской классики

Малоизвестные страницы русской классики

Малоизвестные страницы русской классики

З 14 кастрычніка па 14 лістапада 2019 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Малоизвестные страницы русской классики».

Аб рускай класічнай літаратуры з яе гучнымі імёнамі ведаюць усе. Але акрамя іх у тыя часы тварылі дзясяткі іншых, не менш выдатных пісьменнікаў, чые імёны, на жаль, незаслужана забытыя. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, на сённяшні дзень ставяцца да катэгорыі напаўзабытых масавым чытачом, але яны вартыя таго, каб іх чытаць і перачытваць.

Цікавасць да творчасці і асобы А. С. Пушкіна не слабее і сёння. І мала хто ўспамінае, якая плеяда таленавітых паэтаў з’явілася ў гэты перыяд. З імі нас знаёміць кніга «Поэты пушкинского круга». У нас будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца з паэзіяй Д. В. Давыдава, А. Д. Ільічэўскага, П. А. Каценіна, І. І. Казлова і многіх іншых.

Творчая спадчына Усевалада Гаршына невялікая — аснову яе складаюць каля двух дзясяткаў апавяданняў і казак; разам з тым, Гаршын быў у свой час вядомым пісьменнікам, і Тургенеў нават разглядаў яго як свайго «літаратурнага нашчадка». На ўвесь літаратурны шлях В. Гаршыну лёсам было адпушчана кароткіх 11 гадоў, за якія ён паспеў стварыць творы, назаўжды запісаўшыя яго імя ў рускую класічную літаратуру.

Глеб Успенскі — адна з ключавых і выдатных постацяў у літаратуры другой паловы XIX ст. Творчая спадчына гэтага пісьменніка ўключае велізарны аб’ём нарысаў і апавяданняў, прысвечаных розным бакам рускага жыцця.

Пісемскі ў свой час знаходзіўся на самай вяршыні літаратурнага Алімпу.

Незаслужана забыты і такі аўтар, як Барыс Палецкі. Яго паэтычная творчасць прадстаўлена рознымі жанрамі вершаў: ад пейзажнай і грамадзянскай лірыкі да іроніі і гумару. На выставе прадстаўлена яго кніга «На чужой планете».

Аб Надзеі Андрэеўне Дуравай — першай у рускай арміі жанчыне-афіцэру вядома шмат, але мала хто ведае, што ёсць і мемуары самой Надзеі Дуравай пад назвай «Кавалерист-девица». Яе жыццё падобна на захапляльны прыгодніцкі раман.

Паважаныя чытачы, запрашаем наведаць нашу выставу. Вы абавязкова знойдзеце для сябе шмат цікавага. Заўсёды рады вам!

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу