Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Герой чарговай юбілейнай выставы аддзела літаратуры па мастацтве — Народны артыст РСФСР Аляксандр Шырвіндт — у ліпені адсвяткуе 85-гадовы юбілей. Акцёр, тэлевядучы, сцэнарыст, пісьменнік, выкладчык, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра сатыры Аляксандр Анатольевіч Шырвіндт ніколі не ўмяшчаўся ў рамкі тэатральных або кінематаграфічных прафесій, існуючы за сваё жыццё ў мностве вобразаў. Ён майстар імправізацый. Іранічны, спантанны, здольны зачараваць з першай хвіліны, першага слова!
На выставе, акрамя матэрыялаў пра яго, вы знойдзеце ўсе 5 кніг, напісаных гэтым неверагодна харызматычным чалавекам са сваім стылем, імпазантнасцю і тонкім пачуццём гумару: «Былое без дум» (2001), «Schirwindt, стёртый с лица земли» (2009), «Проходные дворы биографии» (2013), «Склероз, рассеянный по жизни» (2015) и «В промежутках между» (2017). Не захапіцца — немагчыма! «Ён не артыст. Тым больш не рэжысёр. Прафесія ў яго унікальная. Ён — Шырвіндт», — так пісаў у свой час Марк Захараў.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, якая будзе працаваць да канца ліпеня.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78