Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст»: Іван Арлоў

«КанТэкст»: Іван Арлоў

«КанТэкст»: Іван Арлоў

27 кастрычніка 2019 г. на чарговым пасяджэнні клуба «КанТэкст», якія праходзяць у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам і журналістам Іванам Арловым.


Гэтага чалавека многія берасцейцы ведаюць як таленавітага журналіста. Разам з тым, ён не менш ярка праявіў сябе і на літаратурнай ніве. Гэты бок біяграфіі аглядальніка «Вечернего Бреста» Івана Арлова нас настолькі захапілў, што мы вырашылі пагаварыць пра яго больш падрабязна.


Нарадзіўся Іван Іванавіч 7 студзеня 1960 г., чытаць навучыўся ў пяць гадоў. Пісаць Іван Арлоў пачаў яшчэ ў школе пад уплывам творчасці Уладзіслава Крапівіна. Першая публікацыя яго мастацкага тэксту была ў 1982 г. у газеце «Знамя юности». Потым быў яшчэ аповед «Скрыжаванне» ў газеце «Чырвоная змена».


У 1992 г. у часопісе «МЫ» з’явілася яго аповесць «За удачей по пятам», затым былі апублікаваныя ў розныя гады яшчэ тры аповесці: «Горячая ртуть», «Долгое возвращение» «Любовь в городе псов». У альманасе «Детектив и Комикс» выйшла аповесць Арлова «На расстоянии выстрела», у літаратурным выпуску газеты «Брестский курьер» — дэтэктыў «Обряд переворачивания покойника»…


Іван Арлоў — уладальнік некалькіх узнагарод. У 1992 г. яму была прысуджана прэмія часопіса «МЫ», у 2009 ён стаў лаўрэатам Усерасійскага конкурсу сучаснай прозы імя У. І. Бялова «Всё впереди», а ў 2012 — лаўрэатам III Міжнароднага конкурсу імя Сяргея Міхалкова за зборнік аповесцей «Прикольные игры на Краю Света».


Іван Арлоў — аўтар кніг «Тень зверя» (1998), «Таможня : в 3 кн.» (1999–2001), «Психушка» (2002), «Модный бизнес» (2005) і інш. Вёў рубрыкі «Буквоед» у дадатку да газеты «Вечерний Брест» — «Вечёрочка», а затым на сайце Бібліятэкі — http://www.brl.by/bukvoed-online/. У сярэднім чытае 15 кніг у месяц.


Аўтар піша ў жанры «асаблівага рэалізму». Яго творы адрозніваюцца дынамічным сюжэтам, увасобленым у жорсткіх, часам трагічных сітуацыях, у апісанні якіх, аднак, адсутнічае безвыходнасць, беспрасветны адчай.


Удзельнікі клуба задавалі аўтару шмат пытанняў. Іх цікавіла, ці быў водгук ад падлеткаў на кнігу «Прикольные игры на Краю Света». Аказваецца, пасля публікацыі ў рэдакцыю часопіса прыходзілі мяшкі лістоў. Цікавіліся, якіх сучасных аўтараў чытае Іван Іванавіч, каму аддае перавагу. З замежных аўтараў яму падабаецца Рычард Йетс («Нарушитель спокойствия»). З расійскіх аўтараў: Дзіна Рубіна, Людміла Уліцкая і Раман Сенчын («Елтышевы»). Многія пыталіся, ці маюць героі рэальных прататыпаў. Аказалася, што некаторыя літаратурныя героі — гэта збіральны вобраз, а некаторыя — з жыцця.


Сустрэча прайшла цікава, пазнавальна і эмацыянальна.

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу