Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вынікі праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

Вынікі праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

Вынікі праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

На працягу больш як 80 гадоў Брэсцкая абласная бібліятэка з'яўляецца не толькі цэнтрам кніжнай культуры рэгіёна, але і важным цэнтрам асветы і распаўсюджвання ведаў. Выконваючы адну з галоўных сваіх функцый – асветніцкую – бібліятэка спрыяе ўключэнню грамадства, асабліва маладога пакалення, у сусветную культуру, далучае моладзь да агульначалавечых каштоўнасцяў і ведаў. У багажы бібліятэкі нямала паспяховых адукацыйна-асветніцкіх праектаў, адным з якіх з'яўляецца праект 2021–2022 гг. «Terra incognita: погружение в эпоху». У яго рамках аддзелам рэдкай кнігі былі распрацаваны і праведзены музейна-бібліятэчныя заняткі, на якіх наведвальнікам была прапанавана інтэрактыўная праграма культурнага «пагружэння» ў розныя эпохі. Удзельнікі мерапрыемстваў здзейснілі віртуальнае падарожжа па краінах Еўропы XVII–XVIII стст., пабывалі ў Сібіры XVIII ст., акунуліся ў атмасферу г. Брэст-Літоўска пачатку XX ст., даведаліся пра жыццё і дзейнасць выдатных еўрапейскіх друкарняў і аўтараў рэдкіх кніг, пазнаёміліся з арыгінальнымі выданнямі XVII – пач. XX ст. з фонду аддзела, а таксама ўдзельнічалі ў віктарынах, паляпшалі дызайн вядомых выдавецкіх марак і прыдумлялі свой.


Усяго было праведзена 17 заняткаў, якія наведалі 250 чалавек: студэнты ВНУ, навучэнцы каледжаў, ліцэяў і старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ.


Праект таксама ўключыў у сябе серыю навукова-папулярных відэаролікаў, створаных супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці, прысвечаных выдатным выдаўцам, друкарням, асобным кнігам і іх аўтарам. У кожным роліку на гістарычным фоне прадстаўлены выданні з фонду аддзела рэдкай кнігі. Усе відэаролікі гэтай серыі (Плантэн, Эльзевіры, Гваньіні, Цірыні, Карона Польская, Сібірская гісторыя) даступныя на канале бібліятэкі на платформе YouTube і зразумелыя англамоўнаму насельніцтву планеты, паколькі ёсць магчымасць уключыць субтытры на англійскай мове.


Падводзячы вынікі праекта "Terra incognita: погружение в эпоху", можна з упэўненасцю сказаць — праект атрымаўся пазнавальным, займальным і запамінальным.



Аддзел рэдкай кнігі.

Тэл.: +375162574830


Зварот да спісу