![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 17 ліпеня 2019 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала экспанавацца кніжная выстава «Ernest Hemingway: life and literary work (1899–1961)», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння вядомага амерыканскага пісьменніка XX ст. Эрнэста Мілера Хемінгуэя.
На выставе прадстаўлены творы Хемінгуэя, а таксама біяграфія і крытыка яго творчасці ў манаграфіях, зборніках, артыкулах і відэаматэрыялах.
У першым раздзеле чытачы могуць пазнаёміцца як з творамі аўтара на англійскай мове, так і з перакладамі на рускую, польскую і нямецкую мовы. Сярод выданняў Хемінгуэя на англійскай мове прадстаўлены арыгіналы — кнігі са збору твораў сусветнай класікі, выдадзеныя брытанскім выдавецтвам «David Campbell Publishers» y серыі «The Millennium Library» і кнігі амерыканскага выдавецтва «Houghton Mifflin Company», падораныя Бібліятэцы Брытанскім Саветам і Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь. На выставе — вялікі выбар англамоўных выданняў твораў Хемінгуэя расійскіх выдавецтваў. Сярод іх: «Прощай, оружие», «По ком звонит колокол», «Иметь и не иметь», «Мужчины без женщин» і інш. Для тых, хто вывучае англійскую мову і вучыцца чытаць арыгінальную літаратуру, шырока прадстаўлены творы Хемінгуэя ў кнігах для чытання для рознага ўзроўню валодання мовай.
У раздзеле крытычнай літаратуры чытачы могуць пазнаёміцца з кнігамі і артыкуламі пра творчасць Эрнэста Хемінгуэя, матэрыяламі з падручнікаў і літаратурных энцыклапедый, а таксама арыгінальнымі амерыканскімі відэафільмамі на англійскай мове на DVD-дысках.
Адно з самых вядомых твораў Хемінгуэя — аповесць «The Old Man and the Sea» («Старик и море»). У 1953 г. пісьменнік атрымаў за яе Пулітцэраўскую прэмію, а ў 1954 г. — Нобелеўскую прэмію па літаратуры. На выставе гэтая кніга прадстаўлена ў розных выданнях, як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую мову. Чытачы могуць пазнаёміцца і з цікавым мініяцюрным выданнем гэтай кнігі з фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду. Аматарам відэа прапануецца мастацкі фільм паводле гэтага твора (ЗША).
Запрашаем усіх чытачоў Бібліятэкі пазнаёміцца з творчасцю Эрнэста Хемінгуэя і далучыцца да свята, «якое заўсёды з табою».
Выстава будзе працаваць да 24 жніўня 2019 г.
Новікава Мая Мікалаеўна,
вяд. бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74