Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэст прымае «Полымя міру»!

Брэст прымае «Полымя міру»!

Брэст прымае «Полымя міру»!

Брэст прымае «Полымя міру»!


Дарагія сябры! З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. у Беларусі ў г. Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні – рэгіянальныя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод атлетаў Еўропы, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК).


У праграму спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў уключаны 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол, бокс, барацьба, веласіпедны спорт, гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, самба і інш. Будзе разыграна 189 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах. Спаборнічаць за права называцца лепшымі будуць больш за 4000 спартсменаў.


12 мая 2019 г. Брэстчына першай сярод усіх рэгіёнаў Беларусі прыме эстафету «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў, якая стартавала 3 мая ў Рыме (там знаходзіцца офіс Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў). Па дарозе ў Брэст факел пабывае на гары Манблан – вышэйшым пункце Еўропы, праедзе па тэрыторыі Славеніі, Славакіі, Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі і Польшчы.


Па Беларусі «Полымя міру» будзе падарожнічаць на працягу 50 дзён. Факеланосцы, а імі выступяць 450 чалавек, пранясуць агонь больш чым па 60 населеных пунктах ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кожнай вобласці будзе прадуманы шасцідзённы маршрут.


Менеджэр па камунікацыях фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў – 2019» Аляксей Багдановіч распавёў, як ідзе падрыхтоўка да спартыўнай падзеі. Чакаецца, што ў пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост» эстафета прыбудзе 12 мая каля 16 гадзін. Далей – мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», затым – плошча Леніна, дзе ў 19 гадзін адбудзецца вялікі святочны канцэрт. Эстафета будзе падарожнічаць па Брэсцкай вобласці з 12 па 17 мая і наведае гарады: Брэст, Камянец, Косава, Баранавічы, Пінск, Мікашэвічы. У кожным з іх будзе невялікі канцэрт або прадстаўленне, потым – перадача факела. У ліку факеланосцаў – знакамітыя ўраджэнцы Берасцейшчыны: Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка, першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, вядомыя кампазітары Эдуард Ханок і Ігар Карнялюк, оперны спявак Уладзімір Громаў, эстрадныя выканаўцы Тэа і Герман.


Эстафета «Полымя міру» – гэта добрая магчымасць паказаць нашу краіну не толькі беларусам, але і ўсёй Еўропе.


Бібліятэка таксама далучаецца да спартыўнай эстафеты сваімі рэсурсамі. Усім, хто цікавіцца гісторыяй і дасягненнямі еўрапейскага спорту і спартыўным жыццём Брэстчыны, дапамогуць кніжныя падборкі ў аддзеле абанемента і чытальных залах Бібліятэкі. У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў вас чакае выстава «Событие года в Беларуси. II Европейские игры: 21–30 июня 2019».


Наша Брэстчына – адзін з самых спартыўных рэгіёнаў Беларусі. Мы спадзяёмся, што спартсмены вобласці пакажуць годны вынік на Еўрапейскіх гульнях. Будзем балець за нашых спартсменаў усёй душой!



 

Зварот да спісу