Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Берасцейшчына. Гады і набыткі»

«Берасцейшчына. Гады і набыткі»

«Берасцейшчына. Гады і набыткі»

У Год гістарычнай памяці асабліва значным робіцца гістарычная дакладнасць мясцовых, лакальных падзей. Захаванню гэтай памяці і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню была прысвечана сустрэча з навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чугуначнага транспарта, якая прайшла 26 красавіка ў аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. У рамках мерапрыемства адбыўся агляд кніжнай экспазіцыі «Берасцейшчына. Гады і набыткі», а таксама была праведзена інтэрактыўная віктарына па гісторыі і культуры Берасцейшчыны.


Брэсцкая унія, Брэсцкая Біблія, Брэсцкая крэпасць, Белавежская пушча — за гэтымі назвамі гістарычныя і культурныя падзеі, якія прынята называць эпахальнымі. Аб Берасцейшчыне напісана і выдадзена вялікая колькасць дакументаў, навуковых даследванняў, мастацкіх твораў, фотаальбомаў, тэматычных паштовак і плакатаў. На выставе навучэнцы маглі пабачыць і азнаёміцца з унікальнымі кніжнымі выданнямі, у тым ліку рэдкімі, з аўтографамі такіх аўтараў, як Пётр Лысенка, Сяргей Смірноў, Уладзімір Калеснік і інш.


Распачыналі экспазіцыю шматлікія выданні даведачнага і энцыклапедычнага характару: «Республика Беларусь» (Мн., 2006),             «Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны» (Мн., 2004), «Регионы Беларуси. Брестская область» (Мн., 2009), «Гарады і вёскі Беларусі» (Мн., 2006) і інш., а таксама асобныя выданні, прысвечаныя непасрэдна самой Брэсцкай вобласці: «Регион Брестская область. Время действий и преобразований» (Мн., 2006), «Брестчина, устремлённая в будущее» (Брест, 2009), «Брестская область 75 лет» (Брест, 2014) і інш. У большаці з іх, на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніцаў, адлюстравана гісторыя і сучасны, эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Брэсцкай вобласці, у некаторых — таксама стан ўсіх населеных пунктаў кожнага раёну, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць. Акрамя гэтага падаюцца звесткі аб гісторыка-культурных помніках, эканамічных прадпрыемствах і вядомых ураджэнцах рэгіёна.


Невялікі экскурс ў гісторыю горада Брэста, ад першых узгадак да сучаснага развіцця, таксама быў праілюстраваны кніжнымі дакументамі: Валерый Мароз і Валянцін Ежэлаў «От Берестья до Бреста из века в век» (Брест, 2003), «Брест на перекрёстке дорог и эпох» (Брест, 2009), «Брест 1000. Истоки. Судьба. Наследие» (Брест, 2019), «Улицы Бреста рассказывают…» (Брест, 2016), энцыклапедыя «Брест 1000» (Мн., 2019) і інш.


Брэсцкая вобласць заўжды славілася працавітымі, творчымі і таленавітымі людзьмі. У яе летапіс ўпісана нямала дасягненняў у эканоміцы, адукацыі, навуцы, спорце, культуры. Падчас віктарыны навучэнцы мелі магчымасць узнавіць свае веды ў вобласці гісторыі і гісторыка-культурных помнікаў (Камянецкая вежа XIII ст., палацава-паркавы коммплекс XVIII ст. у в. Скокі Брэсцкага раёна, калегія езуітаў XVII ст. у г. Пінску, палацавы комплекс XV — XVIII ст. у г.п. Ружаны, палацава-паркавы комплекс XIX ст. у г. Косава Івацэвіцкага раёна і інш.), узгадаць вядомых ураджэнцах рэгіёна (Напалеон Орда, Рыгор Шырма, Уладзімір Карват і інш.), у тым ліку берасцейскіх пісьменніках-юбілярах 2022 года (Георгій Марчук, Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Леанід Дранько-Майсюк і інш.).


З матэр’яламі, прадстаўленымі на выставе, можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.



Аддзел краязнаўства

тэл. +375 162 57 48 79


Зварот да спісу