Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава лiтаратуры да 120 - годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Выстава лiтаратуры да 120 - годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Выстава лiтаратуры да 120 - годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

У сакавіку ў рамках святкавання 120 -годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы агульная чытальная зала прапануе выставу літаратуры “Шлях да брамы неўміручасці ”.


Творчасць Кандрата Крапівы – яркая з’ява ў беларускай савецкай літаратуры. Вынікі яго больш чым 60-гадовага творчага і грамадскага лёсу вельмі значныя : Народны пісьменнік Беларусі (1956), Герой Сацыялістычнай Працы (1975), лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 — член-карэспандэнт, а з 1950 — акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, аўтар драматычных твораў “Партызаны”,”Проба агнём”,“Хто смяецца апошнім”, “Людзі і д’яблы”, “Мілы чалавек”, а таксама апавяданняў, баек, казак, загадак.


Выстава знаёміць чытачоў са складаным жыццёвым лёсам і багатай творчай спадчынай пісьменніка, яго аўтабіяграфіяй, мемуарамі аб жыцці, сям’і, сябрах. Сярод прадстаўленых матэрыялаў – крытычныя артыкулы вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў А.Сабалеўскага, С.Андраюка, Дз.Бугаёва, С.Лаўшука, прысвечаныя творам К. Крапівы .


Крылова Кацярына Паўлаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35.


Возврат к списку