Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры “Разам мы – Беларусь”

Выстава літаратуры “Разам мы – Беларусь”

Выстава літаратуры “Разам мы – Беларусь”

З 1 ліпеня ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі экспануецца разгорнутая выстава літаратуры “Разам мы – Беларусь”.


Экспазіцыя прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


На выставе прадстаўлены розныя віды дакументаў: кнігі, часопісы, электронныя выданні. Большая частка матэрыялаў прысвечана гераічнай барацьбе беларускага народа ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Прадстаўлены матэрыялы пра партызанскі рух і барацьбу падпольшчыкаў, аперацыю “Баграціён”і вызваленне горада Мінска ў 1944 годзе, пра увекавечванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі, якія адлюстроўваюць дасягненні сучаснай беларускай навукі, культуры, медыцыны, розныя пытанні эканомікі і палітыкі.


Запрашаем нашых чытачоў наведаць Бібліятэку і азнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі.


Марашчук Ірына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35.


Возврат к списку