Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры “Беларусь незалежная: накіраванасць у будучыню”

Выстава літаратуры “Беларусь незалежная: накіраванасць у будучыню”

Выстава літаратуры “Беларусь незалежная: накіраванасць у будучыню”

З 3-га ліпеня 2015 года ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі будзе экспанавацца выстава літаратуры “Беларусь незалежная: накіраванасць у будучыню”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Выстава прадстаўляе шэраг матэрыялаў: кніг, публікацый з перыядычных выданняў, фотаальбомаў, якія раскрываюць патэнцыял Беларусі за найноўшы перыяд яе развіцця.


Першы раздзел выставы асвятляе прыярытэты палітычнага развіцця і эканамічнага супрацоўніцтва суверэннай Беларусі.


Другі раздзел знаёміць з нацыянальнай культурай Беларусі ў яе ўзаемаадносінах з культурай іншых краін свету.


У якасці асобнага раздзела экспазіцыі вылучаны матэрыялы пра выдатных людзей, якімі па праву ганарыцца наша дзяржава. Імёны падпалкоўніка Уладзіміра Карвата, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, мастака Міхаіла Савіцкага, вучонага Жарэса Алфёрава і іншых герояў суверэннай Беларусі добра ведаюць як у нашай краіне , так і за яе межамі.


Выстава будзе прадстаўлена шырокаму колу чытачоў на працягу ліпеня.


Экспазіцыю падрыхтавала бібліятэкар агульнай чытальнай залы Казакова В. В.

Тэлефон для даведак 20-90-35.


Возврат к списку