Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Выстава «Дарите женщинам цветы»

Выстава «Дарите женщинам цветы»

Выстава «Дарите женщинам цветы»

З 5 да 25 сакавіка 2019 г. у аддзеле абанемента будзе экспанавацца кніжная выстава «Дарите женщинам цветы», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.


На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, у назвах якіх упамінаюцца кветкі. Пісьменнікі ва ўсе часы ў розных жанрах выкарыстоўваюць кветкавую тэму— гэта лірыка і фантастыка, гістарычныя і жаночыя раманы, дэтэктывы і трылеры.


Аматараў чытання на беларускай мове зацікавяць кнігі: «Самая чароўная кветка» (Мінск, 2010), «І ўзімку лілеі цвітуть…» (Мінск, 2007), «Калі цвіла чаромха» (Мінск, 2014), таксама кніга нашага земляка Георгія Марчука «Цветы провинции» (Мінск, 2010), пісьменніка-фантаста Вольгі Грамыка «Цветок камалейника» (Масква, 2016).


Класіка рускай літаратуры прадстаўлена кнігамі Усевалада Гаршына «Красный цветок» (Масква, 2008), Афанасія Фета «Сентябрьская роза» (Мінск, 2011). Сярод сучаснай расійскай літаратуры можна адзначыць кнігі Марыі Мятліцкай «Фиалки на десерт» (Масква, 2017), Вікторыі Токаравай «Розовые розы» (Масква, 1999), Наталлі Андрэевай «Пока цветёт лотос» (Масква, 2016), Аляксандра Багатырова «Ведро незабудок» (Масква, 2016).


На экспазіцыі таксама прадстаўлены творы замежных аўтараў.

 

Пашук Людміла Іванаўна, бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Возврат к списку