Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Ніл Гілевіч. Памяці народнага паэта


Ніл Гілевіч. Памяці народнага паэта

З 31 сакавіка па 14 красавіка ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі экспануецца выстава літаратуры “Ніл Гілевіч. Памяці народнага паэта”, якая падрыхтавана ў знак ушанавання памяці вядомага беларускага паэта.


Ніл Гілевіч (1931 – 2016) – Народны паэт Беларусі,заслужаны дзеяч навукі, прафесар, таленавіты сатырык, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Адзначаны шматлікімі айчыннымі і міжнароднымі ўзнагародамі, сярод якiх Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы, ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медаль Францыска Скарыны, балгарскі ордэн Кірылы і Мяфодзія I ступені, ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай, Міжнародная літаратурная прэмія імя Хрыста Боцева i iнш. Яго творы перакладзены на многія мовы свету.


На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў і паэм Ніла Гілевіча, яго творы для дзяцей і юнацтва, працы ў галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, публіцыстыка розных гадоў выдання, пераклады твораў на балгарскую, англійскую і іншыя мовы. Прадстаўлены таксама працы вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў і артыкулы з часопісаў і газет аб жыцці і творчасці паэта.


Найбольш значнымі выданнямі экспазіцыі з’яўляюцца кнігі Ніла Гілевіча з яго аўтографамі з фонда Бібліятэкі i з асабістай калекцii Юрыя Рубашэўскага, карэспандэнта газеты “Вячэрні Брэст”.


Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, наведаць нашу выставу!


Марашчук Ірына Мiкалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы.

Тэлефон для даведак: + 375 (162) 20 90 36.


Возврат к списку