Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава “Нарадзіўся я ліцьвінам”

Кніжная выстава “Нарадзіўся я ліцьвінам”

Кніжная выстава “Нарадзіўся я ліцьвінам”

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай “Нарадзіўся я ліцьвінам”, прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі. 


Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына каля г. Косава (зараз Івацэвіцкі раён).


На выставе прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя, энцыклапедычныя, вучэбныя і даведачныя выданні на рускай, беларускай, польскай і англійскай мовах. Тут можна пазнаёміцца з кнігамі, падараванымі бібліятэцы польскімі вучонымі, калегамі, Усепольскім фондам Тадэвуша Касцюшкі і Амбасадай ЗША ў Беларусі.


Асаблівую цікавасць выклікаюць працы вядомых даследчыкаў жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі: Л. Несцерчука, Я. Юхо і У. Емяльянчыка. Асабліва можна адзначыць твор савецкага пісьменніка Л. Астравера “Тадеуш Костюшко”, які ўпершыню на рускай мове прасочвае жыццё героя ад пачатку і да канца. Кніга выйшла 55 гадоў назад у 1961 годзе ў знакамітай серыі “Жизнь замечательных людей”.


Выстава будзе працаваць на працягу ўсяго лютага.


Падрыхтавала выставу Маргарыта Ківачук, бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

Тэлефон для даведак : + 375 (162) 20 90 41.



Возврат к списку