Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання»

Кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання»

Кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання»

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дзейнічае кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання», прысвечаная 100-годдзю падпісання Брэсцкага міра 3 сакавіка 1918 года. 


У першым раздзеле «Брэст-Літоўскія мірныя перамовы» прадстаўлены публікацыі дакументаў знешняй палітыкі, матэрыялы аб удзельніках дэлегацый мірных перамоў, найбольш значныя артыкулы з айчынных і замежных крыніц і інш. Асаблівую цікавасць выклікае ксеракопія парыжскага выдання 1933 года «Брестъ-Литовскъ» генерала А. І. Дзянікіна, а таксама мемуары Фокке Д. Г. «Брестский мир: на сцене и за кулисами Брестской трагикомедии» (Москва, 2017) — аднаго з удзельнікаў перамоў.


Другі раздзел «Брэсцкі мір ў гісторыі Беларусі» змяшчае выданні, главы і раздзелы з кніг, якія раскрываюць значнасць і ўплыў мірнай дамовы на гістарычнае развіццё Беларусі. Асобна вылучаны працы берасцейскіх гісторыкаў і краязнаўцаў па дадзенай тэме.


14 сакавіка бягучага года выстава экспанавалася ў Музеі абароны Мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць», дзе праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Март 1918 года. На изломе истории…». УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» выступала адным з суарганізатараў канферэнцыі. На ёй было прадстаўлена каля 30 дакладаў навукоўцаў з Беларусі, Украіны, Расіі. Сярод выступоўцаў была намеснік дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі Ала Міхайлаўна Мяснянкіна, якая прадставіла даклад па тэме «Супрацоўніцтва бібліятэк, архіваў і музеяў на прыкладзе стварэння ЭБД “Брестский мир”».


Кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання» будзе экспанавацца ў аддзеле да канца сакавіка. Запрашаем усіх зацікаўленых!


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79



Возврат к списку