Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дарафей Фіонік “Бежанства. Дарога і павароты. 1915–1922”

Дарафей Фіонік “Бежанства. Дарога і павароты. 1915–1922”

Дарафей Фіонік “Бежанства. Дарога і павароты. 1915–1922”
29 верасня 2016 г.  у аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі Дарафея Фіоніка “Бежанства. Дарога і павароты. 1915–1922”

Дарафей Фіонік, дырэктар Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск-Падляшскі, Польша), працаваў над кнігай больш за 20 гадоў. 

Выданне змяшчае малавядомыя факты і сведчанні відавочцаў Першай сусветнай вайны пра драматычныя падзеі – вымушанае перасяленне соцень тысяч людзей з месцаў баявых дзеянняў. Кніга, выдадзеная на беларускай, польскай мовах і на падляшскай гаворцы, багата ілюстравана фотаздымкамі з архіваў Беларусі, Расіі, Польшчы, а таксама сямейных збораў. Акрамя таго, у дадатку да выдання на дыску змешчаны аўдыёзапісы ўспамінаў, якія стваральнікі кнігі сабралі падчас палявых даследаванняў на Падляшшы.

У праграме прэзентацыі адбылося выступленне Дарафея Фіоніка, мультымедыйная дэманстрацыя фотадакументаў з кнігі, паказ дакументальнай стужкі, прысвечанай тэме бежанства ў час Першай сусветнай вайны.

Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Першая сусветная вайна: трагедыя і памяць”. На выставе былі прадстаўлены найбольш змястоўныя і цікавыя кнігі з фонда бібліятэкі, прысвечаныя трагічным старонкам гісторыі нашай краіны і рэгіёну. Сярод якіх ксеракопія кнігі Вальтэра Фогеля “Мировая война в отдельных операциях. Барановичи. 1916 г.» (Петербург, 1921), ксеракопія кнігі В. І. Аберухціна “Барановичи 1916 год.” (Москва, 1935) і многія іншыя сучасныя замежныя і айчынныя крыніцы. Асобны раздзел прысвечаны тэме бежанства, як жудаснай і шматпакутнай старонкі гэтай вайны.


Выстава была падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і чытальнай залы гуманітарных навук і будзе дзейнічаць да сярэдзіны кастрычніка.


Мадэратар мерапрыемства Алесь Мікалаевіч Вабішчэвіч, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.



Еще по теме:


 Прэзентацыя кнігі пра бежанства ў гады Першай сусветнай вайны [Электронный ресурс] / БрГУ им. А.С. Пушкина – Брест, 2016. – Режим доступа: http://www.brsu.by/news/prezentatsyya-knigi-pra-bezhanstva-w-gady-pershaj-susvetnaj-vajny – Дата доступа: 05.10.2016




Возврат к списку