Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



2017 – Год навукі

2017 – Год навукі

2017 – Год навукі
У Беларусі 2017 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены Годам навукі. 

Дакумент накіраваны на павышэнне ролі навукі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі. Дадзенае рашэнне будзе спрыяць: актыўнаму выкарыстанню навуковых дасягненняў у рэалізацыі важнейшых задач развіцця краіны; стварэнню спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу; фарміраванні міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. 

Да гэтай падзеі ў пачатку студзеня ў iнфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле арганізавана кніжная выстава. На ёй прадстаўлены кнігі з фонду аддзела, з якіх можна даведацца пра гісторыю, арганізацыю і сучаснае становішча беларускай навукі; акрамя таго – пра навуковыя дасягненні чалавецтва і персаналіі навукоўцаў. Гэта – энцыклапедыі, статыстычныя даведнікі “Наука и инновационная деятельность в Республике Беларусь”, аналітычны даклад аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь, зборнік матэрыялаў і дакладаў Першага з’езда навукоўцаў Рэспублікі Беларусь, даведнік па дзяржаўных прэміях БССР і РБ у галіне навукі і тэхнікі, дапаможнікі для навукоўцаў па методыцы і падрыхтоўцы навуковых работ, а таксама бібліяграфічныя паказальнікі і спісы па гісторыі беларускай навукі і навуковай дзейнасці беларускіх вучоных. 

Спадзяёмся, што выстаўка будзе карыснай студэнтам, выкладчыкам і аспірантам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца рознымі аспектамі навукі і навуковага жыцця. 

Валянціна Гарбачэўская, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела
Тэлефон для даведак: + 375 (162) 57 48 37

Возврат к списку